Платныя апытанні ABCpoll Belarus
ABCpoll Belarus

ABCpoll / ABCpoll Belarus / Аб праекце

Аб праекце

Праект ABCpoll пачаў сваю працу ў 2014 годзе сумесна са швецкай кампаніяй Cint AB. Кампанія Cint AB прадстаўляе тэхнічнае рашэнне для стварэння, размяшчэння і падтрымкі анлайн-панэляў. На базе платформы Cint AB праводзяцца тысячы маркетынгавых і сацыялагічных даследаванняў па ўсім свеце. Cint AB аб'ядноўвае больш за 10 мільёнаў чалавек у 110 краінах свету.

Мэта праекта ABCpoll – гэта збіранне і абагульненне меркаванняў рэспандэнтаў па розных таварах і паслугах у адпаведнасці з запытамі розных міжнародных і лакальных кампаній.

Зарэгістраваўшыся ў панелі ABCpoll сваёй краіны, Вы станеце ўдзельнікам анлайн-апытанняў, і будзеце рэгулярна атрымліваць лісты-запрашэнні на ўдзел у платных апытаннях. Вашым меркаваннем будуць цікавіцца буйнейшыя вытворцы тавараў і паслуг.

Тэматыкі платных апытанняў вельмі шырокія:
— прадукты харчавання;
— касметыка;
— праграмы і гульні для смартфонаў;
— навінкі мабільных аператараў;
— выкарыстанне сайтаў і пошукавых сістэм;
— дзіцячае харчаванне і сродкі дагляду за дзіцем;
— аўтамабілі і шмат што іншае.

За кожнае цалкам пройдзенае платнае апытанне Вам будзе налічана грашовая ўзнагарода на рахунак у асабістым кабінеце. Сума грашовай узнагароды за платнае апытанне залежыць ад яго працягласці, складанасці, тэматыкі. Чым даўжэй і складаней апытанне, тым больш грошай за ўдзел у ім Вы атрымаеце.

ВЫ як удзельнік праекта ABCpoll не толькі зможаце зарабіць грошай, а таксама будзеце ў курсе навінак спажывецкага рынка. Платныя апытанні праводзяцца кампаніямі, каб вызначыцца з будучай стратэгіяй развіцця прадукта ці паслугі, і Вы становіцеся ўдзельнікам гэтага працэсу. На аснове Вашага меркавання будуць дапрацоўвацца бізнэс-прадукты кампаній, і Вы зможаце паўплываць на тое, якія новыя тарыфы зробіць сотавы аператар, якое пакаванне будзе ў Вашага улюбёнага ёгурта, якая праграма выйдзе для Вашага смартфона і шмат-шмат што іншае.

Ваша меркаванне зменіць свет! Мы рады вітаць Вас у нашым праекце ABCpoll!




РЭГІСТРАЦЫЯ: Argentina Беларусь Bolivia Brazil Chile Colombia Costa Rica
Dominican rep. Ecuador España France Germany Guatemala Қазақстан
México Panamá Paraguay Perú Portugal Puerto Rico Россия
Sweden UK Україна Uruguay Venezuela